17 чэрвеня 2022 года адбыўся выпуск групы павышэння кваліфікацыі № 40 "Планаванне і рэалізацыя гуманітарных праектаў ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання".

У час навучання слухачы вывучылі і абмеркавалі актуальныя пытанні падрыхтоўкі і рэалізацыі гуманітарных і міжнародных праектаў. Актыўна і карысна прайшлі выязныя заняткі ў Цэнтры інавацыйных рашэнняў "Нябачны свет" і ў ТЦСАН Першамайскага раёна г. Мінска, якім кіруе дырэктар Філімонава Алена Аляксандраўна.

Слухачы групы падзяліліся вопытам рэалізацыі праектаў, цікавыя і шматгранныя напрамкі работы былі прадстаўлены дырэктарам ГУСА «ТЦСАН Воранаўскага раёна» (Гродзенская вобласць) Эйсмант Антанінай Феліксаўнай.

Ад імя ўстановы ДУ "Кастрычніцкі ТЦСАН", ад групы і ад сябе асабіста выказала падзяку калектыву РВПК Мінпрацы і сацабароны Гарбачоўская Марына Аляксандраўна:

«Веды - гэта магчымасць рухацца, не стаяць на месцы. Дзякуй вам за магчымасць чэрпаць прагна гэтыя веды, атрымліваць ад вас каштоўную інфармацыю і расці з кожным вырашаным пытаннем. Ажыццяўленне адукацыйнага працэсу - найвышэйшы прафесіяналізм, пры гэтым вы ўмееце знайсці індывідуальны падыход да кожнага. Жаданнем з бясконцым азартам працягваць несці веды ўсім тым, для каго гэта важна. Вы прыклад таго, як можна любіць сваю працу, рабіць карысную справу і быць шчаслівым! Дзякуй вам!"

f1

f2

f3