23 верасня 2022 г. на базе Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы адбыўся тэматычны семінар «Прававая і нарматыўная рэгламентацыя рэалізацыі адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў».

      У мерапрыемстве прынялі ўдзел прарэктар па вучэбнай працы ТРЫГУБОВІЧ Ларыса Генадзеўна і начальнік аддзела вучэбна-метадычнага забеспячэння і дыстанцыйнага навучання ШОКОВА Варвара Валянцінаўна.

      У рамках семінара былі абмеркаваны пытанні:

      1. Кодэкс аб адукацыі: прававыя навэлы ў сістэме дадатковай адукацыі дарослых.

      2. Аб рэалізацыі адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў па профілях, напрамках адукацыі Агульнадзяржаўнага класіфікатара Рэспублікі Беларусь АКРБ 011-2022 «Спецыяльнасці і кваліфікацыі».

      3. Новыя падыходы да арганізацыі і правядзення дзяржаўнай акрэдытацыі ў сферы адукацыі.

      4. Тэндэнцыі развіцця і нарматыўнае рэгуляванне дыстанцыйнай формы атрымання адукацыі.

      З тлумачэннем ключавых пытанняў новага заканадаўства па рэалізацыі адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў выступілі:

     Антоненка А.М., намеснік дырэктара дзяржаўнай установы «Нацыянальнае агенцтва па забеспячэнні якасці адукацыі»;

      Шупляк У.І., прарэктар па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы»;

      Мянькова С.В., начальнік навучальнага цэнтра бесперапыннай прафесійнай адукацыі;

     Краско І.В., намеснік начальніка навучальнага цэнтра бесперапыннай прафесійнай адукацыі.

 

2

8